2 красавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Станцыі Ашмяны” завітала ў групу падоўжанага дня Дакурнішскай сярэдняй школы з літаратурнай віктарынай “Птушыныя старонкі”. У ходзе гульні дзеці не толькі пашырылі свае веды пра птушак, але і паразважалі пра іх важную ролю ў навакольным асяроддзі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з энтузіязмам удзельнічалі ў віктарынах, адказвалі на пытанні і дзяліліся сваімі думкамі. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паабяцалі клапаціцца пра птушак не толькі ў зімовы перыяд, але і на працягу ўсяго года.







