Дзве краіны – адна гісторыя

       2 красавіка ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі для гасцей выставу-агляд пад сімвалічнай назвай “Дзве краіны – адна гісторыя”. Экспазіцыя нагадала аб глыбокіх гістарычных і культурных сувязях, якія аб’ядноўваюць нашы народы.