26 сакавіка ў Ашмянскую раённую бібліятэку запрасілі дзяцей з дзіцячага сада №4 г.Ашмяны на прагляд казкі на фланелеграфе “Казка пра дурное мышаня”, пасля якога бібліятэкар прапанавала маленькім наведвальнікам пазнаёміцца з кніжкамі, у якіх расказваецца пра іншых жывёл і птушак. Дзеці з задавальненнем гарталі маляўнічыя старонкі, нават спрабавалі пачытаць па складах асобныя надпісы.







