Вас кнігі ў госці чакаюць

25 сакавіка, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, філіял “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” адчыніла свае дзверы для самых маленькіх чытачоў – выхаванцаў дзіцячага сада. Для іх была арганізавана чароўная экскурсія “Вас кнігі ў госці чакаюць”. Для дзяцей была падрыхтавана выкладка літаратуры «Эти книжки для малыша и малышки». Дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай,  іх усеагульную цікавасць выклікаў дзіцячы куток. Тут яны з задавальненнем гулялі, малявалі, разгортвалі старонкі новых кніг і з энтузіязмам паглыбляліся ў свет літаратурных герояў. Шмат хто з малечы выбраў кнігі, каб пачытаць іх у дзіцячым садку. Мерапрыемства завяршылася праглядам мультфільма.