Падлетак і бібліятэка: прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў

       27 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для супрацоўнікаў бібліятэк раёна праведзены круглы стол “Падлетак і бібліятэка: прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх В. І. Яўташук, псіхолаг ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны”  Т. І. Кавалеўская.  Абмяркоўваліся важныя тэмы, якія датычацца бяспекі і дабрабыту падлеткаў, а таксама роля бібліятэкі ў прафілактыцы правапарушэнняў.