28 сакавіка, у межах міжнароднай акцыі “Гадзіна Зямлі”, бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Станцыя Ашмяны” наведала Дакурнішскую сярэднюю школу, дзе правяла інфармацыйны ўрок “Гадзіна Зямлі: голас планеты”. Разам з вучнямі разважалі пра тое, як кожны можа спрыяць захаванню прыроды, як адказна ставіцца да рэсурсаў нашай планеты. Вясёлыя віктарыны дапамаглі замацаваць веды, а ў канцы сустрэчы дзеці прыдумалі шмат добрых спраў, якія яны абавязкова здзейсняць дзеля нашай зямлі!







