15 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” праведзены дзень інфармацыі “Па Канстытуцыі жыве мая краіна”, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Наведвальнікі розных узростаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве, якое ўключала тэматычную выставу, гутарку-дыялог, агляд літаратуры, прагляд відэафільма і віктарыну. Гэта дазволіла ўдзельнікам актыўна абмяркоўваць розныя жыццёвыя сітуацыі і паглыбіць свае веды аб захаванні законаў Беларусі, а таксама асэнсаваць важнасць Канстытуцыі для росквіту краіны.















