12 сакавіка у межах акцыі «Православный рюкзачок» бібліятэкары філіяла “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” завіталі да вучняў 3 “А” класа Гальшанскай сярэдняй школы. У ранцу, з якім прыйшлі бібліятэкары, знаходзіліся кнігі праваслаўнай тэматыкі для дзяцей: «Детская Библия», «Православный букварь», «Детям о маме», А.Федоров-Давыдов «Задушевное слово», «Добрые друзья» і інш. Падчас знаёмства з літаратурай былі прачытаны і прааналізаваны некалькі хвалюючых адрыўкаў з кніг, што дазволіла дзецям адчуць жывую сувязь з вечнымі каштоўнасцямі. Бібліятэкары распавялі пра значэнне духоўнай кнігі ў жыцці кожнага чалавека і непасрэдна для дзяцей. Мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі, якое адзначаецца штогод 14 сакавіка.







