Напярэдадні свята жанчын, 7 сакавіка філіял “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” сабраў дзяцей малодшага школьнага ўзросту на майстар-клас “Для самых любімых і мілых”. Пад кіраўніцтвам умейліцы Таццяны Анатольеўны Іоніс і бібліятэкара, юныя майстры з любоўю і стараннем акунуліся ў творчы працэс, ствараючы сваімі рукамі непаўторныя падарункі для сваіх мам, бабуль і дзяўчынак. Кожны выраб стаў не толькі прыгожым сюрпрызам, але і своеасаблівым выказваннем любові і ўдзячнасці. У бібліятэцы была арганізавана тэматычная выстава “Сіла жанчыны ў лёсе краіны”. Зацікаўленая размова аб гісторыі свята, важнай ролі жанчыны ў жыцці кожнага чалавека і ў лёсе краіны дазволіла дзецям лепш зразумець значэнне гэтага дня. З запалам і любоўю яны дзяліліся сваімі гісторыямі пра самых дарагіх людзей – мам і бабуль, расказваючы, як плануюць іх віншаваць. Гэта сустрэча стала сапраўдным святам творчасці, любові і глыбокай павагі да жанчын.







