Партрэт любімай матулі

Напярэдадні свята 7 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Граўжышкі” адкрылася выстава дзіцячых малюнкаў “Партрэт любімай матулі”. Юныя таленты ўклалі ў кожны свой малюнак усю шчырасць, любоў і неабсяжнае багацце сваёй фантазіі. Кожны ўдзельнік стварыў непаўторны, яскравы і па-дзіцячаму шчыры твор. Дзеці з непадробнай радасцю працавалі над малюнкамі, імкнучыся парадаваць сваіх любімых матуль і ўсіх гасцей бібліятэкі. Гэтая выстава – цудоўны падарунак, які сведчыць аб глыбокім пачуцці любові і падзякі дзцей да сваіх мамаў