Вясеннія букеты

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, 7 сакавіка, у філіяле “Сельская бібліятэка аг.Мураваная Ашмянка” адбылося сапраўднае свята вясны і прыгажосці. Жанчын-наведвальніц чакалі незвычайныя арт-віншаванні – арыгінальныя “Вясеннія букеты”. Бібліятэкар стварыла сапраўдны шэдэўр: далікатны і пяшчотны букет з каляровай паперы, які стаў сімвалам цёплых пажаданняў, любові і ўвагі да кожнай жанчыны. Гэты незвычайны падарунак прынёс з сабой паветра вясны і настрой свята, напамінаючы аб прыгажосці і жаночай сіле.