2.04.1970 г. у г. Ашмяны нарадзіўся Пажарыцкі Міхаіл Багданавіч, бібліятэказнавец, асветнік, літаратуразнавец, публіцыст. Скончыў СШ № 3 г.Ашмяны (1987), філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура” (1993), аспірантуру пры кафедры беларускай культуры дадзенага ўніверсітэта (1997). Пасля заканчэння І курса філфака ГрДУ імя Я.Купалы служыў у савецкай арміі (1988-1989). Падрыхтаваў да абароны дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па тэме «Педагогический потенциал библиотековедческих идей Е. И. Хлебцевича».
Пасля заканчэння ГрДУ імя Я. Купалы застаўся працаваць ва ўніверсітэце (лабарант І катэгорыі, выкладчык, старшы выкладчык кафедры беларускай культуры). З 2007 г. – у Навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Я. Купалы (бібліятэкар, з 2017 г. – загадчык абанемента юрыдычнай літаратуры). Член Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (з 2007).
Аўтар кнігі «Научно-педагогический дискурс белорусоведческого наследия Е. И. Хлебцевича (к 140-летию со дня рождения библиотековеда)» (Мінск, 2024) і звыш 60 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў па бібліятэказнаўству, літаратуразнаўству, гісторыі айчыннай культуры і бібліятэчнай справы. Выступае ў друку і як публіцыст. Першыя спробы пяра былі здзейснены ў 1987 на старонках ашмянскай раённай газеты «Красное знамя» (з 1991 “Ашмянскі веснік”). Друкуецца на беларускай і рускай мовах.
Крыніцы інфармацыі:
- Пожарицкий, М. Б. Научно-педагогический дискурс белорусоведческого наследия Е. И. Хлебцевича (к 140-летию со дня рождения библиотековеда) / М. Б. Пожарицкий ; под науч. ред. Е. Ю. Козленко. – Минск: БГУКИ, 2024. – 47 с.
- Научная Библиотека ГрГУ – Режим доступа: https://ok.ru/s.lib.yksug/statuses/131076738424991
- https://vk.com/wall-115057906_7808
- https://ok.ru/s.lib.yksug/statuses/131076738424991







