21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, філіял “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” запрасіў сваіх юных чытачоў (8-10 гадоў) у займальнае падарожжа з кніжным куфрам “Свет загадак і міфаў”. Мерапрыемства дазволіла дзецям паглыбіцца ў свет беларускага фальклору, пашырыць свае веды пра жанравыя асаблівасці загадак і міфаў. Яны з задавальненнем разгадвалі “Загадкі з роднай хаткі”, знаёміліся з казачнымі істотамі беларускай міфалогіі, дзякуючы кнігам, што змясціліся ў “куфэрку”. Асаблівую цікавасць выклікала абмеркаванне міфічных мясцін роднага краю: руін замка, старажытнага кляштара і млына, дзе, паводле паданняў, могуць жыць таямнічыя істоты. Удзельнікі нават паспрабавалі сябе ў ролі драматургаў, складаючы і разыгрываючы сцэнкі сустрэч з міфічнымі персанажамі.







