21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” прапанавала флэш-моб “Таямніцы родных слоў” не толькі чытачам бібліятэкі, але і ўсім, хто апынуўся на мясцовым аўтобусным прыпынку. Удзельнікі з задавальненнем пазмагаліся ў турніры знаўцаў роднай мовы, прадэманстравалі свае ўменні ў конкурсе “Перакладчыкі”, разгадвалі “Загадкі з вясёлай хаткі”, тым самым дэманструючы веданне роднай мовы.







