17 лютага бібліятэкары філіяла “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” наведалі выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Гальшанскі яслі-сад” і правялі занятак на тэму “Талент, падораны дзецям”, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Агніі Львоўны Барто. Децям расказалі пра цікавыя эпізоды з жыцця і творчасці вядомай паэтэсы, пазнаёмілі з яе вершамі. Асабліва дзецям запомніліся інсцэніроўкі вершаў «Зайку кинула хозяйка», «Наша Таня громко плачет», «Бычок». Была арганізавана віктарына “Угадай-ка”, падчас якой дзеці з задавальненнем адгадвалі творы любімага аўтара.







