Афганістан у лёсах нашых землякоў

16 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для чытачоў 12-14 гадоў праведзен урок памяці “Афганістан у лёсах нашых землякоў”. Прысутныя пазнаёміліся з матэрыяламі бібліятэкі пра стойкасць і мужнасць землякоў, якія, верныя прысязе, выконвалі свой воінскі абавязак. Удзельнік тых падзей, дзядуля васьмікласніка Корзуна Арцёма – Гардзей Сяргей Антонавіч – падзяліўся ўспамінамі. Гутарка суправаджалася кадрамі дакументальнай кінахронікі, якія дазволілі адчуць жахі вайны. Удзельнікі прачыталі вершы, створаныя салдатамі, паслухалі песні. Здзейснілі завочную экскурсію да мемарыяла на “Востраве смутку” і помніка воінам-афганцам у г. Ашмяны. Ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.