У Граўжышках гармонік грае — адпачыць усіх запрашае

13 лютага бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Граўжышкі” сумесна з АКІД “Граўжышкі” правялі фальклорна-забаўляльную праграму для жыхароў аграгарадка “У Граўжышках гармонік грае — адпачыць усіх запрашае”. Дарослыя і дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі, песнямі, танцамі. З задавальненнем адгадвалі загадкі і прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.