14 лютага споўнілася 70 год з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка. З гэтай нагоды філіял “Сельская бібліятэка аг.Навасёлкі” запрасіў юных чытачоў на бібліямікс “Лясныя таямніцы ад Уладзіміра Ягоўдзіка”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар распавяла пра жыццёвы шлях і багатую творчасць пісьменніка. Юныя чытачы з захапленнем пазнаёміліся з неверагоднымі таямніцамі лесу: даведаліся, дзе жыве бабёр, каго з жывёл называюць “санітарам лесу”, чый след нагадвае чалавечы, чаму зніклі маманты і многае іншае. Гэта была сапраўды цікавая і займальная вандроўка ў свет прыроды і літаратуры, якая падарыла кожнаму ўдзельніку незабыўныя ўражанні і любоў да роднага слова.







