Памятаць страшна, забываць нельга

25 студзеня у філіяле “Сельская бібліятэка аг.Крэйванцы” падрыхтавана выстава-смутак “Памятаць страшна, забываць нельга”, прысвечаная Дню памяці ахвяр Халакосту. Гэта не проста выстава, а ціхае сведчанне трагедыі, што назаўжды змяніла ход гісторыі. Выставу складаюць кнігі, якія распавядаюць пра жахлівыя падзеі Халакосту – масавае знішчэнне мірнага насельніцтва ў лагерах смерці падчас Вялікай Айчыннай вайны. Кожная старонка – гэта боль, кожны радок – гэта памяць. Выданні праілюстраваны гістарычнымі і сучаснымі фатаграфіямі, фотакопіямі архіўных дакументаў. Выстава-смутак “Памятаць страшна, забываць нельга” – гэта магчымасць дакрануцца да трагічных старонак гісторыі, ушанаваць памяць бязвінна загінуўшых, праз прызму мінулага ўбачыць каштоўнасць міру і згоды.