Бібліятэка – ключ да інфармацыі

27 студзеня ў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ў рамках прафарыентацыі і развіцця інфармацыйнай пісьменнасці для навучэнцаў 9 “В” класа гімназіі №1 г.Ашмяны прайшоў займальна-пазнавальны ўрок інфармацыйнай культуры “Бібліятэка – ключ да інфармацыі”. Дзеці пазнаёміліся з прынцыпамі працы электроннага каталога, дзе навучыліся хутка і эфектыўна знаходзіць патрэбную літаратуру; метадамі падбору крыніц для навучальных праектаў і даследчых работ.