14 студзеня 2026 года ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбыўся першы ў гэтым годзе азнаямленчы занятак аматарскага аб’яднання “Лялечны карагод”. На сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся і абмеркавалі план мерапрыемстваў на бягучы год. Самае галоўнае – дзеці пагрузіліся ў непаўторную атмасферу лялечнага тэатра і атрымалі першыя навыкі кіравання лялькай. Гэта сапраўднае чарадзейства, дзе кожны можа даць жыццё сваім любімым казачным героям!








