Круіз па зімовых казках

9 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Навасёлкі” для юных чытачоў прайшоў  літаратурны хіт-парад “Круіз па зімовых казках”. Гэтае захапляльнае мерапрыемства перанесла хлопчыкаў і дзяўчынак у чароўны свет зімовых казак, такіх як “Марозка”, “Снягурачка”, “Два Марозы”, “Снежная Каралева” і многіх іншых. На працягу гэтага зімовага падарожжа юныя ўдзельнікі пабывалі на розных станцыях, дзе іх чакалі цікавыя заданні: “Адгадай назву казкі”, “Угадай, хто гаворыць…”, “Выпраў памылку ў казцы”. Дзеці з энтузіязмам справіліся з кожным выпрабаваннем, успомніўшы мноства любімых зімовых гісторый. Напрыканцы  ўсе разам паглядзелі мультфільм “Навагодняя казка”.