15 студзеня 2026 года ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылося арганізацыйнае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. Удзельнікі клуба сабраліся, каб абмеркаваць план мерапрыемстваў на новы год. Пасля зацікаўленай дыскусіі, дзе кожны мог выказаць свае прапановы, гасцей чакала інтэлектуальная гульня “Слабае звяно”, якая прайшла з вялікім азартам і пакінула пасля сябе мора добрых уражанняў! “Мудрасць+” – гэта месца, дзе вопыт і веды сустракаюцца з цікавасцю і жаданнем вучыцца, дзе кожны адчувае сябе часткай дружнай інтэлектуальнай сям’і!












