Напярэдадні Новага года 30 снежня для юных чытачоў у дзіцяча-юнацкім сектары ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” адбылася гутарка-агляд каля кніжнай выставы «Зимней снежною порою» на зімовую святочную тэматыку. На выставе прадстаўлены кнігі, якія дапамогуць акунуцца ў свет цудаў і чараўніцтва, даведацца шмат цікавага пра самую ціхамірную пару года – зіму, навагоднія святы, стварыць святочны настрой і весела сустрэць Новы год. Перагортваючы старонкі гэтых кніг, можна даведацца пра народныя зімовыя прыкметы, знайсці адказы на пытанні: “Дзе і як зіму сустракаюць?”, “Як сустрэць Дзеда Мароза?”, “Адкуль ён прыехаў?”. У кожнай кнізе – нейкія незвычайныя Навагоднія прыгоды! А героі – Дзед Мароз, Снягурка, Снегавічок і дзяўчынкі з хлапчукамі. Таксама на выставе прадстаўлены любімыя дзіцячыя зімовыя і навагоднія казкі і вершы. Добрыя гісторыі нагадаюць аб сэнсе галоўных свят, падораць надзею, сагрэюць сваёй цеплынёй і прымусяць паверыць у цуд. Казкі, поўныя дабра і чараўніцтва, будуць самым жаданым чытаннем у чаканні Новага года! Прыходзьце ў бібліятэку і далучайцеся да чараўніцтва чытання!








