29 снежня супрацоўнікі філіяла “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” арганізавалі для чытачоў 8-10 гадоў чытанне ўслых “Новы год з казкамі”. Бібліятэкар падрыхтавала падборку самых цікавых і займальных казак, поўных зімовага зачаравання і цудаў. Дзеці з задавальненнем слухалі знаёмыя і новыя гісторыі пра дабро і зло, сяброўства і ўзаемадапамогу, прыгоды і чараўніцтва. Гучнае чытанне стала не проста праслухоўваннем тэксту, а сапраўдным уяўленнем, дзе кожны мог адчуць сябе часткай казачнага свету. Пасля чытання адбыўся прагляд мультфільма “Навагодняя казка”. Дзеці з задавальненнем сачылі за прыгодамі герояў на экране, а потым дружна абмяркоўвалі дзеянні герояў мультфільма. Рабяты дзяліліся сваімі ўражаннямі, разважалі пра дабро і зло, пра сяброўства і ўзаемадапамогу. Яны прыйшлі да высновы, што нават у самай складанай сітуацыі важна заставацца добрым і спагадным, і тады навагодні цуд абавязкова адбудзецца.












