29 снежня ў дзіцяча-юнацкім сектары ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” для вучняў гімназіі №1 г.Ашмяны была праведзена гульня-падарожжа “Зімовыя забавы”. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах і гульнях, падрыхтаваных бібліятэкарамі. Атмасфера свята і весялосці панавала на працягу ўсяго мерапрыемства. Зімовыя віктарыны, пацешныя эстафеты і загадкі дазволілі дзецям праявіць сваю кемлівасць, спрыт і эрудыцыю. Асаблівае захапленне ў дзяцей выклікалі конкурсы, звязаныя з навагодняй тэматыкай. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні пра Дзеда Мароза, Снягурку і іншых казачных персанажаў. Не абышлося і без гульняў, такіх як «Злаві казку», «Утрымай сняжынку» «Гульня ў снежкі» і «Гульня ў снегаходы».











