24 снежня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі арганізавалі для наведвальнікаў з аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Ашмянскага ТЦСАН асаблівую “Навагоднюю кіназалу”. Разам усе акунуліся ў атмасферу добрага каляднага фільма, дзе цуды здараюцца проста так, а вера ў лепшае заўжды перамагае. Дапоўніла прагляд навагодніх кінасюжэтаў знаёмства з кнігамі навагодняй тэматыкі.








