Як правільна пісаць рэферат

17 снежня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі СШ №2, дзе правялі з вучнямі 10 “А” класа ўрок інфармацыйнай культуры “Як правільна пісаць рэферат”. На ўроку бібліятэкары разам з дзецьмі разабралі этапы працы над рэфератам:  ад выбару тэмы да афармлення; алгарытм пошуку надзейных крыніц інфармацыі; правілы складання бібліяграфічнага апісання;  сакрэты лагічнай структуры і граматнага выкаазвання думкі.