Свечка памяці ахвярам генацыду

9 снежня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы да Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду прайшла гістарычная гадзіна “Свечка памяці ахвярам генацыду”, на якую былі запрошаны  навучэнцы 11 класа гімназіі №1 г. Ашмяны. На мерапрыемстве выступіла намеснік пракурора Ашмянскага раёна Святлана Уладзіміраўна Малец, якая падкрэсліла важнасць захавання памяці аб трагічных падзеях мінулага ў мэтах фарміравання грамадзянскай адказнасці і недапушчальнасці паўтарэння такіх злачынстваў. У рамках праграмы быў праведзены агляд выставы “Генацыд: жыццё ва ўмовах смерці”, які паглыбляе ўяўленне аб маштабах і наступствах дадзенага гістарычнага трагізму.