Учынак і адказнасць

10 снежня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў дзень інфармацыі  “Учынак і адказнасць” для навучэнцаў 7 “А” класа СШ №2 г.Ашмяны. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне прававой граматнасці школьнікаў. Дзеці пазнаёміліся з асновамі заканадаўства, якое рэгулюе адказнасць непаўналетніх і іх бацькоў, а таксама даведаліся пра механізмы абароны правоў моладзі. Асаблівую ўвагу выклікаў прагляд відэароліка аб дзіцячай папраўчай калоніі ў Беларусі, які наглядна прадэманстраваў наступствы супрацьпраўных учынкаў. У рамках дня былі арганізаваны тэматычныя кніжныя выстаўкі “Тэрыторыя права” і “Правы моладзі: будучыня ў нашых руках”, дзе наведвальнікі маглі азнаёміцца ​​з карыснай і пазнавальнай літаратурай.