4 снежня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў 10 “Б” класа сярэдняй школы №2 г.Ашмяны, прайшоў урок-партрэт па творчасці вядомага рускага паэта другой паловы 19 стагоддзя Апанаса Апанасавіча Фета, якому 5 снежня споўнілася б 205 гадоў. Апанас Апанасавіч Фет – вядомы рускі паэт, публіцыст, лірык, перакладчык. Вершы А. Фета знаёмыя нам з дзяцінства. Асноўныя тэмы яго паэзіі: пейзажная і любоўная лірыка. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, прагледзелі невялікі відэаролік ” На заре ты её не буди”! Мерапрыемства суправаджалася паказам прэзентацый.









