26 лістапада бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” запрасіла чытачоў сталага ўзросту на літаратурны партрэт “Чытаем разам Караткевіча”, прымеркаваны да 95-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву. Уладзімір Караткевіч здолеў з блескам сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, драматургіі, публіцыстыцы, крытыцы і ў дзіцячай літаратуры. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Нястомны працаўнік”, прадэманстраваны відэаролік пра жыццё і творчасць беларускага класіка.








