20 лістапада ў дзіцяча-юнацкім сектары ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” увазе чытачоў прадстаўлена кніжная выстава “Правы дзяцей і казачных герояў”, прымеркаваная да Сусветнага дня дзіцяці, які штогод адзначаецца ў гэты дзень, пачынаючы з 1956 года. На кніжнай выставе прадстаўлена літаратура, у якой даступнай мовай распавядаецца аб правах юных грамадзян, а самым маленькім растлумачваецца на прыкладах казачных герояў.









