21 лістапада бібліятэкар філіала “Сельская бібліятэка аг.Кракоўка” правяла гадзіну экалагічных ведаў “Дзіўны свет птушак”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся цікавыя факты пра птушак, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванка, разглядалі карцінкі, актыўна прымалі ўдзел у фізхвілінцы “Гусі шэрыя”. Для дзетак была аформлена выстава кніг “Усё пра птушак”. Дзеці запэўнілі, што будуць клапаціцца і берагчы птушак сяброў.










