17 лістапада ў філіяле ” Сельская бібліятэка аг. Гальшаны “для чытачоў 8-10 гадоў былі арганізаваны гучныя чытанні на тэму “Кнігі пра пажар і пажарных”. Мерапрыемства пачалося з гутаркі аб небяспецы пажараў, іх прычынах і аб правілах пажарнай бяспекі. Гэтыя веды дзеці замацавалі падчас прагляду мультфільма” Дзецям аб пажарнай бяспекі”, а таксама ў працэсе чытання і абмеркавання ўрыўкаў з твораў С. Маршака, В. Біянкі, Л.Талстога, Б. Жыткова, В. Драгунскага, Э. Успенскага аб пажары і пажарных. Пазнаёміліся дзеці і са спецыяльнай літаратурай аб пажарнай бяспецы.












