4 лістапада ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” адбыліся дзве лекцыі-экскурсіі для выхаванцаў прышкольнага лагера «Шмеленок». Бібліятэкар расказала дзецям пра навуковае і культурнае значэнне Дугі Струве, якая з’яўляецца важным элементам у гісторыі геадэзіі. Падчас лекцый дзеці даведаліся шмат цікавага пра геадэзію — навуку, якая займаецца вымярэннем зямлі і вывучэннем яе формы. Акрамя таго, юныя слухачы пазнаёміліся з малавядомымі фактамі з жыцця нашага земляка — вядомага геадэзіста Іосіфа Ходзькі, які зрабіў значны ўклад у развіццё гэтай навукі.






