Семінар “Публічная бібліятэка: пошук асабістага іміджу і павышэнне рэйтынгу ў грамадстве”

6 лістапада на базе ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка праведзены семінар “Публічная бібліятэка: пошук асабістага іміджу і павышэнне рэйтынгу ў грамадстве”. Семінар быў падзелены на дзве часткі. У першай частцы выступілі: дырэктар ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” Садоўская Наталля Віктараўна з пытаннем “Значэнне іміджу публічнай бібліятэкі ў сучасным грамадстве”; намеснік дырэктара ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” Чайкоўская Кацярына Іванаўна – “Імідж публічнай бібліятэкі: паняцце і фактары, якія ўплываюць на фарміраванне іміджу бібліятэкі”; загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Яцукевіч Святлана Лявонаўна – “Роля бібліятэкара ў фарміраванні станоўчага іміджу бібліятэкі”; метадыст сектара маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Палубінская Галіна Уладзіміраўна – “Інтэрактыўныя стратэгіі ў бібліятэчнай практыцы: фарміраванне прывабнага іміджу”; загадчык сектара маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Палубінская Вольга Аляксандраўна – “Сацыяльныя сеткі, як інструмент фарміравання іміджу”. Бібліятэкар дзіцяча-юнацкага сектара Гардзей Галіна Францаўна расказала аб новым фармаце ўзаемадзеяння з чытачамі на прыкладзе квэст-пакояў. Бібліёграфы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Гушча Алена Іванаўна і Гінтоўт Валерыя Іванаўна правялі агляд прафесійнай прэсы “Ад паліцы да вобраза: праекты бібліятэк”. У другой частцы семінара была праведзена работа па групах. Першая група працавала над стварэннем канцэпцыі правядзення акцыі: мэты, фармат, мэтавая аўдыторыя. Другая група працавала над канцэпцыяй інавацыйнай выставы. Выступленні дакладчыкаў суправаджаліся паказам прэзентацый па тэмах выступоўцаў. Дзейнічалі кніжныя выставы: “Конкурсныя праекты: крокі да ўдасканалення”, “Бібліятэкі і біліятэкары: старонкі прафесіяналізму”. На заканчэнне семінара калегі абмяняліся думкамі і падвялі вынікі семінара.