Сучасныя бібліятэкі: быць ці не быць

       22 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Грўжышкі” прайшла інфармацыйная гадзіна “Сучасныя бібліятэкі: быць ці не быць?” з вучнямі 6 класа Граўжышкаўскай базавай школы. Мэтай сустрэчы было паказаць ролю бібліятэк у сучасным свеце, іх значэнне для адукацыі, развіцця асобы і фарміравання духоўных каштоўнасцяў. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з новымі паступленнямі літаратуры, сучаснымі беларускімі і замежнымі аўтарамі, даведаліся пра сучасныя кірункі развіцця бібліятэк. Дзеці з цікавасцю абмяркоўвалі, якой яны бачаць бібліятэку будучыні, і прыйшлі да высновы, што кніга і бібліятэка патрэбныя чалавеку ва ўсе часы. Бібліятэка — гэта не толькі сховішча кніг, але і адкрытая прастора зносін, творчасці, ведаў і натхнення.