12 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, у філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кракоўка” прайшоў майстар-клас “Букет маме”. Дзеці сваімі рукамі стваралі асеннія кампазіцыі, укладваючы ў кожную працу цяпло і любоў да самых дарагіх людзей — мам. Творчая атмасфера, усмешкі і добрыя эмоцыі зрабілі гэты дзень сапраўды асаблівым!







