Тыдзень бацькоўскай любові ў Ашмянскай раённай бібліятэцы — гэта асаблівы час, калі цёплае слова, удзячнасць і любоў адчуваюцца асабліва моцна. Бібліятэкары падрыхтавалі выстаўкі-інсталяцыі: “Высокае званне — бацька” і “Любоўю мацярынскай мы сагрэты”, якія нагадваюць пра самае дарагое — пра клопат, цярпенне і падтрымку бацькоў, пра тое, як важна цаніць сям’ю. Запрашаем усіх завітаць у бібліятэку, паглядзець выстаўкі і акунуцца ў атмасферу сямейнага ўтульнасці і дабрыні. Няхай кожны адчуе цеплыню бацькоўскай любові і шчырасць сямейных адносін!







