9 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” адбылася прафілактычная гутарка для падлеткаў “Алкагалізм — хвароба цывілізацыі” з удзелам медыцынскага работніка. Падчас сустрэчы дзеці даведаліся пра шкоду алкаголю і іншых шкодных звычак, абмеркавалі іх уплыў на здароўе і развіццё асобы, а таксама пагаварылі пра тое, як фарміраваць здаровы лад жыцця і актыўную жыццёвую пазіцыю. Бібліятэкар і медыцынскі спецыяліст правялі жывы дыялог, прадставілі тэматычную выстаўку літаратуры “Алкагалізм і яго наступствы”, а ўдзельнікі праявілі вялікую цікавасць і задавалі шмат пытанняў. У завяршэнне мерапрыемства падлеткі паглядзелі фільм “Алкаголь — зло”, які наглядна паказаў, наколькі разбуральным можа быць уздзеянне алкаголю на чалавека.








