Захоўваем мінулае – ствараем будучыню

       1 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы вучні 3 «Б» і 3 «Г» класаў СШ № 2 г. Ашмяны сталі ўдзельнікамі ўрока ведаў “Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню”.
Дзеці даведаліся, што такое “эстафета пакаленняў”, зачыталі ліст ад моладзі 1960–1970-х гадоў і пагаварылі аб дасягненнях і традыцыях беларусаў. Абмяркоўвалі, чаму важна ганарыцца сваёй краінай і як можна захоўваць культурную спадчыну для будучых пакаленняў. Напрыканцы ўсе з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульні «Падарожжа па Гродзенскай вобласці» і пазнаёміліся з кніжнымі выстаўкамі «Гродзеншчына на старонках кніг» і «Пісьменнікі Гродзеншчыны дзецям». Гэтая сустрэча дапамагла дзецям адчуць сувязь мінулага і сучаснасці і зразумець, што кожны можа ўнесці свой уклад у будучыню роднага краю.