19 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Баруны” прайшоў літаратурны конкурс “У краіне фальклору”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 класа Барунскай сярэдняй школы. Конкурс быў прысвечаны вуснай народнай творчасці. Хлопцы і дзяўчаты здзейснілі займальнае падарожжа па “Краіне фальклору”, дзе паказалі сваю кемлівасць і эрудыцыю ў конкурсах “Загадка — розуму зарадка”, “Казка — падказка ў жыцці”, “Народныя прыкметы”, “Збяры прыказку”. Асабліва весела ўдзельнікі правялі час падчас гульні “Веру — не веру”. Атмасфера сяброўства, творчасці і добрага настрою зрабіла конкурс сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў.






