29 верасня для вучняў 2 класа Гальшанскай СШ у філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” прайшла экскурсія ў музей меридыяна Дугi Струвэ — “Чым вядомая Дуга Струвэ?”. Дзеці даведаліся пра вялікае навуковае значэнне Дугi Струвэ, пазнаёміліся з прафесіяй геадэзіста і нават убачылі сапраўдныя геадэзічныя прыборы. Для другакласнікаў гэта стала не толькі цікавым падарожжам у гісторыю навукі, але і магчымасцю дакрануцца да адкрыццяў, якія ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.






