23 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для самых маленькіх чытачоў адбылася экскурсія “Дом, у якім жывуць кнігі”. Дзеці разам з бібліятэкарамі даведаліся, што такое бібліятэка і навошта яна патрэбна, як запісацца і якія правілы паводзінаў павінен ведаць кожны чытач. Асаблівую цікавасць выклікала знаёмства з яркімі навінкамі літаратуры для малодшых школьнікаў. Для многіх дзяцей гэтая экскурсія стала першым крокам у цудоўны свет кнігі, дзе адкрываюцца новыя веды, прыгоды і мары.







