Разам з кнігай адкрываем свет

  24 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для чытачоў 8–9 гадоў прайшоў час інфармацыі “Разам з кнігай адкрываем свет”. Дзеці пашырылі веды пра значэнне кнігі ў жыцці чалавека, яе ролю ў набыцці ведаў пра навакольны свет. Падчас занятку яны ўдзельнічалі ў гутарцы, тлумачылі сэнс прыказак, адгадвалі загадкі, выконвалі гульнёвыя і творчыя заданні. Такія сустрэчы дапамагаюць юным чытачам адчуваць радасць ад зносін з кнігай і ўзбуджаюць яшчэ большы інтарэс да чытання.