Дом, дзе жывуць кнігі

       26 верасня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі СШ №1 імя М. М. Гружэўскага г. Ашмяны з віртуальнай экскурсіяй “Дом, дзе жывуць кнігі” для вучняў першых класаў. Маленькія чытачы з захапленнем пагрузіліся ў займальны свет кніг, даведаліся пра бібліятэку і яе багаты фонд. Экскурсія стала для іх сапраўдным падарожжам, поўным адкрыццяў і ўражанняў. Мы шчыра рады дзяліцца любоўю да чытання і верым, што такія сустрэчы дапамогуць юным школьнікам адкрыць для сябе цудоўны і бязмежны свет літаратуры!