Храм кнігі – бібліятэка

       29 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для вучняў 7 «Б» класа гімназіі №1 г. Ашмяны прайшла экскурсія «Храм кнігі – бібліятэка». Школьнікі пазнаёміліся з рознымі аддзеламі бібліятэкі, даведаліся больш пра кніжны фонд і працу бібліятэкара. Асаблівую цікавасць выклікала віктарына «Замкі Беларусі» — дзеці з задавальненнем удзельнічалі, праяўлялі эрудыцыю і адкрывалі новыя факты з гісторыі роднага краю. Экскурсія падарыла вучням не толькі веды, але і натхненне. Многія паабяцалі прыходзіць у бібліятэку часцей, каб працягваць адкрываць для сябе бясконцы свет кніг і ведаў.