Краіна ведаў

       20 верасня філіял “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” наведалі вучні СШ №1 імя М. М. Гружэўскага. Для іх бібліятэкар правяла экскурсію “Краіна ведаў”. Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з фондам дзіцячай літаратуры, пагарталі кнігі і выбралі сабе найбольш упадабаныя. Акрамя таго, іх чакаў агляд літаратуры з кніжнай выставы, прысвечанай Году добраўпарадкавання, дзе яны даведаліся шмат новага і карыснага. Такія сустрэчы дапамагаюць дзецям адкрыць для сябе бібліятэку як утульную і пазнавальную прастору, дзе кніга становіцца сапраўдным сябрам і памочнікам.