16 верасня Ашмянская раённая бібліятэка прадставіла сваю інтэрактыўную бібліяпляцоўку «Беларуская скарбонка» на арт-бульвары «Смаргонскія гарызонты», прымеркаваным да 500-годдзя г. Смаргоні. На нашай пляцоўцы дзеці акунуліся ў захапляльны свет беларускай міфалогіі, знаёміліся з легендамі і паданнямі, гулялі ў пазнавальныя гульні, адгадвалі загадкі і віктарыны. Кожны змог не толькі цікава правесці час, але і адкрыць для сябе багатую культурную спадчыну Беларусі.









